Вершы вучняў нашай школы

Ад рэдакцыі : Сёння мы прапануем вам, паважаныя чытачы, нізку вершау, якія стварылі вучні пад уражаннем выключнай падзеі ў беларускай літаратуры – нараджэннем Купалы і Коласа. Дарэчы, “Вянок вершаў” заняў у раённым конкурсе, які адбыўся ў верасні гэтага года, першае месца і быў вылучаны на удзел у абласным конкурсе. Ад шчырага сэрца віншуем з гэтай перамогай нашых юных паэтаў і іх кіраўніка Пісьмянкову Таццяну Канстанцінаўну! Жадаем далейшых поспехаў!



Вянок вершаў


Існуюць паняцці, якія непарыўна звязаны паміж сабою :
Зямля і Сонца, Маці і Дзіця,
Янка Купала і Якуб Колас.
У іх нават год нараджэння адзін…


125 год таму нарадзіліся Яны.
Святло іх творчасці настолькі яснае і моцнае, што ад
яго запальваюцца маленькія зорачкі, якія з ласкі неба
спрабуюць тварыць і прысвячаюць свае вершы Ім…

Пра Якуба Коласа

Колькi вершаў пра Радзiму,
Пра каханне, Белы Свет!
Лёгкай, творчаю рукою
Напiсаў гэты паэт.
Пра галiнкi, пра сцяжынкi,
Пра духмяную траву
Ён з любоўю, ласкай пiша,
Бо да сэрца ўсё яму!
Праца простага народа,
Мары светлыя, жыццё –
Якуб Колас бачыў, ведаў,
Разумеў, быццам сваё.
Як прыемна, як цудоўна,
Што ў матухны –Зямлi
Ёсць такiя удалыя
I адданыя сыны!
Панамарова Элiна, 8 клас
Творы Янкi Купалы

Творы Янкi Купалы
Будуць жыць праз гады,
Будуць ведаць iх унукi,
Будуць помнiць дзяды.
Будуць песнi складацца,
Вершы будуць гучаць,
Толькi вусны Купалы
Не гавораць, маўчаць.
Будзе многа паэтаў
Нараджацца i жыць,
Але творы Купалы
Проста нельга забыць.
Руднiцкая Палiна, 8 клас
Зварот да Купалы
Каб магла я звярнуцца
Да дзядзькi Купалы,
Я б яму расказала
Пра старонку сваю.
I пра чыстае неба,
I пра вольныя рэкi,
Каб ён ведаў, як любiм
Радзiму сваю.
Каб ведаў Купала,
Што любiм прыроду,
Якую ў вершах сваiх апяваў,
Што iм ганарымся,
Як бацькаю родным,
За тое, што дыхаць
Свабодна нам даў!
Пануроўская Нiна, 9 клас

Спадчына
Як пачую з дзяцiнства знаёмы мне верш,
Я cпынюся, каб проста паслухаць,
З кожным часам i годам радкi ўсё лепш,
Ды мацнеюць i словам, i духам.
Гэта песнi сыноў беларускай зямлi,
Гэта радасць i боль Беларусi.
Гэта спадчына наша. Яе збераглi,
Сёння гэтым я так ганаруся!
Хай не згасне iх моц i не згаcне іх свет –
Вершы гэтыя з намi заўсёды.
Гэта нашай зямлi непарушны завет
Нам на вечныя - вечныя годы.
Не забудзем нiколi сваiх песняроў,
Будуць унукi чытаць iх уголас,
Будзе шчырай павага i моцнай любоў
Iх iмёны – Купала i Колас !
Ачыльдзiева Вiкторыя, 8 клас
Роднае слова
Адкрываю першы лiсток –
Я патрапiла ў царства слова.
Гэта Колас яго збярог –
Беларускую родную мову.
Лiхалеццi прабеглi, вайна,
Год прайшло з таго часу нямала,
Беларуская старана
У песнях Коласа, у вершах Купалы.
На палiцы iх кнiгi ляжаць,
Больш за сто. Гэта многа i мала,
Праз стагоддзi будуць гучаць
Словы Коласа i Купалы…
Сцяпанава Дар"я, 8 клас

Комментариев нет: